Беларуская мова (прафесійная лексіка) – дысцыпліна, якая дапамагае студэнтам далучыцца да багаццяў нацыянальнай культуры, сфарміраваць камунікатыўна развітую асобу, здольную наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійнай сферы, перакладаць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя  і навуковыя тэксты, весці дзелавую дакументацыю, выступаць з навуковымі паведамленнямі і  публічнымі прамовамі і інш.

Праграма курса “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”  накіравана на засваенне і прафесійнае прымяненне  беларускай навуковай тэрміналогіі, выпрацоўку ў студэнтаў уменняў правільна ўспрымаць розную інфармацыю на беларускай мове, а таксама  дакладна і асэнсавана выказваць любую думку, спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Асноўныя мэты выкладання дысцыпліны:

  • выпрацаваць і замацаваць практычныя ўменні і навыкі  граматнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай;
  • развіць моўна-эстэтычны густ студэнтаў, звязаны з чысцінёй і  правільнасцю мовы;
  • пашыраць і узбагачаць прафесійны лексічны запас будучых спецыялістаў, выпрацаваць уменне практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці;
  • фарміраваць устаноўкі на практычнае ўкараненне  атрыманых студэнтамі ведаў у іх прафесійнай дзейнасці і іншых сферах  сацыяльнай актыўнасці;
  • выхоўваць любоў і павагу да мастацкага слова, духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуццё нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.

Задачы вывучэння дысцыпліны:

  • сфарміраваць у студэнтаў разуменне неабходнасці ведаць і карыстацца беларускай мовай у прафесійнай дзейнасці;
  • даць студэнтам неабходную сістэму ведаў аб лексічным складзе, тэрміналогіі і маўленчай культуры;
  • дапамагчы студэнтам усвядоміць месца беларусскай мовы ў развіцці культуры і духоўным адраджэнні нацыі;
  • садзейнічаць падрыхтоўцы высокаадукаваных, творчых і крытычна думаючых спецыялістаў, здольных  вырашаць складаныя моўна-сацыяльныя праблемы бытавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.